BE RU EN

У Беларусі прыраўнавалі прыватных псіхолагаў і варажбітак да «жрыц кахання»

  • 17.06.2008, 14:07

“Парламент” Беларусі прыняў папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях рэкламы, што забараняюць, у прыватнасці, рэкламу паслугаў прыватных псіхолагаў, экстрасэнсаў, варажбітак, ведзьмакоў і прадракальнікаў.

Аб гэтым на паседжанні парламента заявіла намглавы парламенцкай камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю і прыватызацыі Ганна Бурава.

"У адпаведнасці з занесенымі папраўкамі ў закон "Аб рэкламе" уводзіцца забарона на рэкламу прац, паслуг гіпнатызёраў, экстрасэнсаў, варажбітак, спірытаў, астролагаў, ведзьмакоў, прадракальнікаў і іншых асобаў, якія абвяшчаюць сябе або якія лічацца здольнымі прадказваць падзеі, уздзейнічаць на людзей, духоўны свет, маёмасць, навакольнае асяроддзе шляхам выкарыстання звышнатуральных здольнасцяў або сілаў", - заявіла яна "Інтэрфаксу".

Таксама, па словах Буравай, уводзіцца забарона на рэкламу паслугаў сэксуальнага характару, у тым ліку пад выглядам псіхалагічнай дапамогі, зносінаў, рэлаксацыі, масажу, прыемнага баўлення часу, іншай законнай дзейнасці, піша Newsru.com.

Рэклама псіхалагічнай дапамогі будзе дазволеная толькі ў выпадку, калі яна аказваецца дзяржаўнымі арганізацыямі або ўстановамі адукацыі.

Апошнія навіны