Амбасада Венгрыі пачала прыём заяваў на атрыманне візы
- 19.06.2008, 15:08
Амбасада Венгрыі ў Беларусі прыступіла да прыёму заяваў ад беларускіх грамадзянаў, жадаючых наведаць гэтую краіну.
Прыёмныя дні ў амбасадзе — панядзелак, аўторак і чацвер. З 9.00 да 12.00 прымаюцца заявы на выдачу кароткатэрміновых візаў, з 14.00 да 16.00 — візаў для доўгага знаходжання і групавых (ад пяці чалавек) заяваў, паведаміў БелаПАН намеснік старшыні вугорскай дыпламатычнай місіі, консул Ласло Дароцы.
Па ягоных словах, чаканы тэрмін разгляду заяваў складае мінімум 10 дзён. Да цяперашняга часу ўжо прынятыя да разгляду больш за трыццаць заяваў.
Нагадаем, 21 снежня 2007 года Венгрыя далучылася да Шэнгенскай дамовы. Кошт шэнгенскай візы складае 60 еўра. Амбасада ў Менску была адкрытая 3 чэрвеня.