BE RU EN

Віцебскія ўлады не спяшаюцца ўшанаваць памяць Народнага пісьменніка

  • 19.06.2008, 15:17

Паводле плану мерапрыемстваў па ўвекавечанні памяці Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, зацверджанаму Віцебскім аблвыканкамам у сакавіку 2004 года, яшчэ чатыры гады таму у Віцебску павінныя былі адкрыць памятную дошку пісьменніку.

Таксама планавалася правесці канферэнцыю, прысвечаную творчасці беларускага класіка, і аднавіць у вёсцы Бычкі сядзібу, дзе ён нарадзіўся, піша БелаПАН.

"Пакуль з гэтага плану выкананы толькі апошні пункт", — паведаміў намеснік старшыні Савету творчай інтэлігенцыі Віцебску паэт Давід Сімановіч

Праўда, па ягоных словах, у верасні ў Віцебску ўсё ж плануецца ўсталяваць мемарыяльную дошку ў гонар Народнага пісьменніка.

Звяртае на сябе ўвага той факт, што гэтая падзея не было прымеркаваная ні да даты нараджэння Васіля Быкава (19 чэрвеня), ні да ўгодак са дня ягонай смерці (22 чэрвеня), а чамусьці ў рамках імпрэзы Дня горада — меркавана 20—21 верасня.

"Яна з'явіцца на будынку дзіцячай мастацкай школы № 1 па вуліцы Суворава. У гэтым доме раней знаходзілася мастацкая вучэльня, у якой на скульптурным аддзяленні перад Вялікай Айчыннай вайной, у 1939—1940 гадах, вучыўся Васіль Быкаў", —сказаў Д.Сімановіч.

Аўтарамі памятнай дошкі з'яўляюцца віцебскія скульптары Валер Магучы і Аляксандр Гвоздзікаў.

Апошнія навіны