BE RU EN

ДАІ хоча ставіць замест «жывых шчытоў» адмысловыя сеткі

  • 2.06.2008, 10:29

Адмысловыя сеткі для спынення аўтамабіляў пры пераследзе плануе набыць Дзяржаўтаінспекцыя міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.

"Разглядаецца варыянт закупу адмысловых сетак англійскай вытворчасці, якія ўжываюцца для спынення аўтамабіляў пры пераследзе", -- паведамілі "Інтэрфаксу" у ДАІ.

Там патлумачылі, што "сеткі разгортваюць на дарозе перад аўтамабілем, які пераследуюць. У выніку, пры намотванні на колы зніжаецца хуткасць".

"Ужыванне сетак бяспечнейшае за шыпы", адзначылі ў ДАІ. Суразмоўцы таксама паведамілі, што "пытанне пра набыццё новых спецсродкаў для спынення аўтамабіляў, кіроўцы якіх не выконваюць патрабаванняў ДАІ, было ўзнята ў сувязі з ДТЗ на трасе "Менск - Мікашэвічы" 2 сакавіка 2008 гады.

Як раней паведамляў "Інтэрфакс", для затрымання п'янага кіроўцы Рамана Мянцюка, які ехаў з хуткасцю пад 160 км у гадзіну, супрацоўнікі ДАІ скарысталіся аўтамабілямі грамадзян, у былі пасажыры. Адносна двух супрацоўнікаў ДАІ Кастрычніцкага раёна Менска, якія затрымлівалі Р.Мянцюка, распачата крымінальная справа, якая перададзена ў суд. Шэсць чалавек, што праходзяць па гэтай справе ў якасці пацярпелых, падалі грамадзянскі іск адносна супрацоўнікаў ДАІ на суму Br50 млн кожны ў якасці пакрыцця маральнай шкоды. Апрача таго, пацярпелыя падалі іск супрацоўнікам ДАІ памерам у Br25 млн за матэрыяльную шкоду.

Адносна Р.Мянцюка таксама распачата крымінальная справа за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым выглядзе. Ён абвешчаны ў вышук.

Апошнія навіны