BE RU EN

У геаграфічным цэнтры Еўропы не стрывалі сцяга Еўразвяза

  • 2.06.2008, 11:06

Актывісты "Маладога Фронту" узнялі сцяг Еўразвяза на ўрачыстасці з нагоды адкрыцця ў Полацку памятнага знака "Геаграфічны цэнтр Еўропы".

Праз некалькі хвілінаў міліцыянты прымусова затрымалі моладзевага актывіста Мікалая Дземідзенку, які трымаў сцяг, павалілі яго на зямлю і скруцілі рукі. Адміністрацыйнага пратаколу міліцыянты на затрыманага складаць не сталі, але забралі сцяг ЕЗ.

Усё гэта адбывалася на вачах прадстаўнікоў полацкай адміністрацыі, якая брала ўдзел у адкрыцці помніка, і шматлікіх мінакоў, якія прыйшлі на святочнае мерапрыемства.

Мікалай Дземідзенка падаў у РУУС скаргу на тое, што невядомы чалавек у форме міліцыянта скраў у яго сцяг і парваў яго адзенне.

Апошнія навіны