BE RU EN

У Гомелі здзейснены акт самаспалення

  • 2.06.2008, 13:34

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Савецкага раёна Гомелю, трагедыя адбылася 30 мая ў двары прыватнага домаўласніцтва. 53-гадовая жанчына абліла сябе бензінам і падпаліла.

Па інфармацыі пракуратуры, яна пакутавала цяжкім захворваннем, але на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры не была. Па факце самаспалення пракуратура праводзіць праверку.

У той жа дзень у Гомелі адбыліся яшчэ дзве трагедыі. Жыхар Савецкага раёна, 1969 года нараджэння, скончыў жыццё самагубствам, стрэліўшы ў сябе з гладкаствольнай стрэльбы.

У Цэнтральным раёне пенсіянер, 1922 года нараджэння, выпаў з балкона чацвёртага паверху. Па дадзеным факце вядзецца праверка, але, па папярэдняй інфармацыі, гэта таксама магло быць самагубствам.

Апошнія навіны