BE RU EN

Партыі прапаноўваюць уключыць у склад выбаркамаў Шушкевіча, Грыба і Казлоўскага

  • 2.06.2008, 13:35

Лідэры палітычных партый сфармавалі спіс кандыдатаў на ўключэнне ў склад акруговых выбарчых камісій.

Па словах каардынатара кампаніі "За свабодныя выбары" Віктара Карняенкі, у спіс уключаныя "людзі, маючыя досвед працы ў органах улады".

У іх ліку спікеры Вярхоўнага Савета Станіславаў Шушкевіч і Мечыслаў Грыб, былыя міністры Аляксандр Сасноў і Павел Казлоўскі, былыя дэпутаты, старшыні гарсаветаў і г.д.

В.Карняенка нагадаў, што Цэнтравыбаркам адхіліў падрыхтаваныя аб'яднанымі дэмакратычнымі сіламі (АДС) праекты дакументаў, накіраваных на дэмакратызацыю выбарчага працэсу ў рамках дзейснага заканадаўства. "Зараз мы падрыхтавалі спіс кандыдатаў у акруговыя камісіі, і рашэнне ЦВКа пакажа намеры ўлад у адносінах правядзення выбарчай кампаніі", — адзначыў палітык.

"Мы патрабуем уключэння нашых кандыдатаў у склад акруговых выбарчых камісій, прычым мы не высоўваем празмерных патрабаванняў: у нашым спісе толькі па адным кандыдаце ў склад кожнай акруговай камісіі, — паведаміў В.Карняенка. — Уключэнне нашых кандыдатаў у склад акруговых камісій мы лічым мінімальнай умовай дэмакратычнасці выбараў".

Па словах каардынатара кампаніі, канчатковы варыянт спісу кандыдатаў на ўключэнне ў склад акруговых выбарчых камісій будзе зацверджаны на паседжанні Палітычнай рады АДС 8 чэрвеня.

Апошнія навіны