BE RU EN

Еўропа можа адмовіцца ад расейскага газу

  • 2.06.2008, 15:02

Нарвегія да 2020 года можа стаць найбуйнейшым пастаўшчыком прыроднага газу ў краіны-сябры Еўразвяза, заняўшы пазіцыю, якая цяпер прыналежыць Расеі.

Аб гэтым заявіў еўракамісар па энергетыцы Андрыс Пібалгс, паведамляюць РИА-новости.

"Нарвегія можа стаць, і гэта залежыць ад развіцця адносін з Расеяй, найбуйнейшым пастаўшчыком прыроднага газу ў ЕЗ", - прыводзяць ягоныя словы мясцовыя СМІ.

Як паведаміў еўракамісар пасля сустрэчы ў Брусэлі з міністрам энергетыкі Нарвегіі Мары-Хагі Аслаўг, гэтая краіна гатовая пастаўляць да 2020 года ў ЕЗ 125-140 мільярдаў кубаметраў газу.

Па словах Мары-Хагі Аслаўг, "у наступным дзесяцігоддзі Нарвегія павялічыць вытворчасць газу і, відавочна, што кантынент (Еўропа) атрымае гэты газ у першую чаргу".

Пры гэтым еўракамісар Пібалгс нагадаў, што на долю Нарвегіі сёння прыходзіцца 18% у агульным аб'ёме паставак прыроднага газу ў ЕЗ, на Расею - 23%, на Алжыр - каля 10%.

Апошнія навіны