BE RU EN

У судзе ўзгадалі пра закон

  • 2.06.2008, 15:22

Маладафронтаўцам Кацярыне Салаўёвай і Алесю Круткіну ня прыйдзецца аплочваць штрафы ў 30 базавых велічынь, якімі іх пакаралі 20 траўня ў Вушачах (Віцебская вобласць) за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.

Калі Кася Салаўёва прыехала ў Вушачы за пастановай суду, там ёй паведамілі, што рашэньне судзьзі скасоўваецца на падставе таго, што адміністрацыйныя пратаколы складалі не міліцыянты, а кіраўніца ідэалягічнага адзьдзелу райвыканкаму Вольга Карчэўская, што забаронена законам, паведамляе прэс-служба МФ.

Такім чынам, пратаколы ня могуць лічыцца сапраўднымі. Аднак, калі судзьдзя выносіў прысуд 20 траўня, гэты факт ён чамусьці не ўлічыў.

Нагадаем, 20 траўня суд прызнаў Салаўёву і Круткіна вінаватымі ў парушэньні артыкула 22.9 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэньнях: згодна з пратаколамі, складзенымі ў пастарунку, моладзевыя актывісты распаўсюджвалі незарэгістраваную друкаваную прадукцыю — налепкі са словамі “Эўрапейская Беларусь” і “Полацак — горад наш!”.

Як тады паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, пратаколы на Кацярыну Салаўёву і Алеся Круткіна складала загадчыца ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму Вольга Карчэўская, якую адмыслова дзеля гэтага выклікалі з выканкаму ў райаддзел міліцыі.

Апошнія навіны