BE RU EN

«Белсат» спадзяецца пачаць вяшчанне на спадарожніку «Сірыус» праз месяц

  • 20.06.2008, 14:24

Названы новы магчымы тэрмін пашырэння вяшчання незалежнага беларускага тэлеканала “Белсат”.

“Перамовы наконт спадарожніка "Сірыус" ужо скончаны, зараз удакладняецца дакументацыя і вырашаецца тэхнічны бок. У другой палове ліпеня — пачатку жніўня вяшчанне канала будзе пашырана на спадарожнік “Сірыус”, - паведамілі «Народнай волі» ў прэс-службе першага беларускага незалежнага телеканалу "Белсат".

У сувязі з пашырэннем вяшчання тэлеканал рыхтуе і новыя праекты – "Тыдзень з Радыё Свабода" і перадачы з канала "Нямецкая хваля". Трансляцыя на спадарожнік "Астра" таксама будзе працягвацца.

Апошнія навіны