У Салігорску збіраюць подпісы за далучэнне Беларусі да Еўразвяза (Фота)
- 23.06.2008, 12:24
Сябры салігорскай суполкі “Маладога Фронту” пачалі актыўны збор подпісаў у падтрымку далучэння Беларусі да Еўразвяза.
Збор подпісаў адбываецца ў найбольш масавых месцах. Толькі за выходныя было сабрана некалькі сотняў подпісаў і распаўсюджана вялікая колькасці інфармацыйных буклетаў "Што Еўразвяз можа даць Беларусі".
- Салігорцы даволі актыўна пакідаюць подпісы пад зваротам. Вельмі адчуваецца незадаволенасць уладай і часьцей за ўсё гэта галоўная прычына па якой салігорцы пакідаюць подпісы. Людзі ўсё ж такі спадзяюцца на зьмены і бачаць у еўраінтэграцыі альтэрнатыву цяперашняму становішчу ў краіне. Уражвае таксама незадаволенасць старэйшага пакалення, якое заўсёды лічылі прыхільнікамі Лукашэнкі. Таксама некаторыя людзі проста здзіўлялі сваёй дасведчанасцю ў беларускай палітыцы, - паведаміў адзін з удзельнікаў збору подпісаў у Салігорску Аляксей Валабуеў.