BE RU EN

КДБ хутка пойдзе і ў дзіцячыя садкі?

  • 24.06.2008, 10:48

Супрацоўнікі КДБ наведалі СШ №1 Маладэчна. У дырэктара школы цікавіліся паводзінамі былой вучаніцы Марыны Найдзіч у школьныя гады.

Справа ў тым, што ў 2007 годзе на мясцовых выбарах у Маладэчна Марына Найдзіч была адным зь нешматлікіх незалежных кандыдатаў у дэпутаты, таксама актыўна ўдзельнічала ў ініцыятывах супольнасьці “За Маладэчна”, прысьвечаных дзіцячаму шпіталю.

Каб скласьці больш поўнае ўяўленьне пра асобу, псыхолягі раяць вывучаць паводзіны чалавека ад раньняга дзяцінства, піша ў сваім блогу адзін з карыстальнікаў ЖЖ і прапануе супрацоўнікам КДБ напярэдадні парлямэнцкіх “выбараў” для больш грунтоўнага аналізу асобы Марыны Найдзіч завітаць у дзіцячы садок, дзе яна выхоўвалася.

Апошнія навіны