BE RU EN

Падаў у адстаўку генеральны дырэктар менскага «Дынама»

  • 24.06.2008, 14:43

Падаў у адстаўку па стане здароўя генеральны дырэктар футбольнага клуба "Дынама" (Менск) Сяргей Карнееў. Аб гэтым паведаміла газета «Прессбол».

Аб рэакцыі ўладальніка клуба Юрыя Чыжа пакуль не паведамляецца.

Самым вялікім дасягненнем у гісторыі менскіх дынамаўцаў стала першае месца на Чэмпіянаце СССР 1982 года. У апошнія гады клуб не бліскае поспехамі – на апошнім чэмпіянаце Беларусі нават не ўваходзіць у тройку лідэраў, займаючы 4-ае месца.

Юрый Чыж, уладальнік холдынгу «Трайпл», фінансуе беларускую зборную па футболе і футбольны клуб «Дынама».

Апошнія навіны