BE RU EN

Наста Палажанка: «Моладзь зладзіць сваю кампанію – кампанію байкоту гэтых «выбараў»

  • 24.06.2008, 15:24

“Моладзь расчараваная ў «выбарах». З выказваньняў прадстаўнікоў уладаў зразумела, што «выбары» ня будуць дэмакратычнымі. «Малады фронт» упэўнены, што гэтыя «выбары» — чарговая гульня з боку ўладаў” , — заявіла актывістка «Маладога Фронту» Наста Палажанка.

“Малады фронт” зладзіць сваю кампанію — кампанію байкоту гэтых выбараў, кампанію, якая будзе праходзіць пад лёзунгам: “Беларусь, твой голас ужо скрадзены, і адстаяць яго магчыма толькі на плошчы. “Малады фронт” рыхтуе людзей да выхаду на вуліцы, каб менавіта там паказаць, што нас шмат”, — паведаміла Палажанка ў інтэрвію “Радыё Свабода”.

“Шмат хто кажа: нам дадзены шанец, нам трэба яго выкарыстоўваць. Некаторыя ідуць на “выбары”, каб атрымаць мандат. Усе мы памятаем выказваньні Лукашэнкі, што некалькі прадстаўнікоў апазыцыі патрапяць у “парлямэнт”. Гэта дасьць магчымасьць паказаць міжнароднай супольнасьці, наколькі наш “парлямэнт” стаў дэмакратычны. Маўляў, паглядзіце: тут ёсьць прадстаўнікі ад апазыцыі, усё нармалёва — выбары прайшлі дэмакратычна, ніякіх фальшаваньняў”, - разважае моладзевая актывістка.

“Пры ўсім гэтым тыя людзі ня здольныя будуць вырашыць нейкую сытуацыю, паўплываць на вырашэньне праблемаў”, — зазначае прадстаўніца МФ.

Апошнія навіны