КХП-БНФ байкатуе «выбары»
- 24.06.2008, 16:36
“Удзел апазыцыйных сілаў у выбарчым фарсе — вельмі важны крок у накірунку да легітымізацыі “палаты прадстаўнікоў””, — заявіў “Радыё Свабода” намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі.
“Спадар Лукашэнка, выступаючы з пасланьнем, заявіў: нам трэба легалізаваць “палату прадстаўнікоў”. Значыць ёсьць дастаткова вострая патрэба, каб надаць статус легітымнасьці гэтаму органу ўлады. Гэта можа сьведчыць пра тое, што рыхтуецца нейкі, магчыма, рэфэрэндум па аб’яднаньні з Расейскай Фэдэрацыяй. Калі ўсясьветная супольнасьць легалізуе “палату прадстаўнікоў”, любы аншлюс будзе зацьверджаны гэтай “палатай” і фармальна будзе выглядаць законным”, — разважае палітык.