Беларускі сьцяг на Савецкай плошчы Гародні лунаў амаль гадзіну (Фота)
- 25.06.2008, 15:35
Моладзевыя актывісты правялі ў Гародні акцыю, якой яны плануюць распачаць шэраг мерапрыемстваў па байкоту "парлямэнцкіх выбараў".
Прыблізна а 16 гадзіне на Савецкай (Рынкавай) плошчы зарэяў нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. А крыху пазьней у скверы Жылібера мінакі змаглі ўбачыць партрэты зьніклых палітыкаў.
Моладзевыя актывісты падкрэсьлілі, што байкот – гэта не пасіўнае ігнараваньне выбараў, а актыўны і няспынны працэс інфармаваньня беларускага насельніцтва аб неабходнасьці ўсвядомлена ня йсьці на выбарчыя участкі. Гэта адзіная нашая магчымасьць не даць уладам лічыць галасы так, як яны таго жадаюць.