BE RU EN

Праспект Машэрава ў бліжэйшыя дні будзе перакрыты

  • 25.06.2008, 15:59

У сувязі з правядзеннем трэніровак «спартова-моладзевага шэсця» 26, 28 і 30 чэрвеня, а таксама 1 і 2 ліпеня з 18.00 да 22.00 будзе закрыты рух транспарта па праспекце Машэрава на ўчастку ад вул. Даўмана да праспекта Пераможцаў.

Акрамя таго, з-за рэпетыцый ваеннага параду, прысвечанага афіцыйнаму «дню незалежнасці», 26 і 30 чэрвеня з 22.00 да 24.00 будзе закрыты рух па праспекце Машэрава на ўчастку ад вул. Даўмана да вул. Ціміразева, паведамляе Інтэрфакс.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам выключыць са сваіх маршрутаў дадзеныя ўчасткі дарог.

Апошнія навіны