BE RU EN

Хаўер Салана: ЕЗ будзе трымацца «паралельнай палітыкі перамоваў і санкцыяў»

  • 26.06.2008, 8:25

Еўразвяз будзе трымацца "паралельнай палітыкі перамоваў і санкцыяў, прадугледжаных ААН, каб прымусіць Іран спыніць свае распрацоўкі ў абсягу ўзбагачэння ўрану". Пра гэта заявіў у Жэневе найвышэйшы прадстаўнік ЕЗ па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўер Салана.

"У адносінах з Іранам мы карыстаемся падвойным механізмам - перамоўным працэсам, каб пераканаць Тэгеран адмовіцца ад ядзерных праграмаў, і ўдзелам у міжнародных санкцыях, прадугледжаных рашэннямі ААН", - адзначыў ён.

"Калі будзе знойдзена формула для сур'ёзных перамоваў, мы аддамо гэтаму варыянту перавагу, - удакладніў Салана. - У той самы час, у санкцыйных захадах адносна Ірана мы дакладна кіруемся і не выходзім за межы рэзалюцыяў Рады Бяспекі ААН".

У сувязі з тым ён адзначыў, што замарожванне авуараў найбуйнога іранскага банка "Мелі" у Еўропе "не з'яўляецца дадатковым новым сродкам уздзеяння на Тэгеран, паколькі выконваецца паводле распрацаванай ААН у 2006 годзе праграмы дзеянняў, скіраваных на згортванне іранскіх праграмаў узбагачэння ўрану, якія могуць спрыяць стварэнню ядзернай зброі".

Апошнія навіны