BE RU EN

Сацыялісты з партыі Мілошавіча ўвайшлі ў кааліцыю з блокам «За еўрапейскую Сербію»

  • 26.06.2008, 14:06

Праз шэсць тыдняў пасля датэрміновых парламенцкіх выбараў у Сербіі Сацыялістычная партыя былога прэзідэнта Слабадана Мілошавіча пагадзілася на фармаванне кааліцыі з праеўрапейскім парламенцкім блокам «За еўрапейскую Сербію» на чале з прэзідэнтам Барысам Тадзічам.

Аб гэтым паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на заяву лідэра сацыялістаў Івіцы Дачыча. Такім чынам, шлях да фармавання ўрадавай кааліцыі паміж двума варагуючымі на працягу некалькіх гадоў лагерамі свабодны.

Дэмакратычная партыя Барыса Тадзіча – базавая ў блоку «За еўрапейскую Сербію» - перамагла на парламенцкіх выбарах. Аднак без падтрымкі сацыялістаў прыхільнікі Тадзіча, якія выступаюць за збліжэнне Белграда з Еўразвязам, не маглі б сабраць большасць у парламенце.

Апошнія навіны