«Ухілістаў» ад службы ў войску занясуць у спісы «невыязных»
- 26.06.2008, 15:21
Ад мерапрыемстваў, звязаных з зімовым прызывам, у Беларусі ўхілілася 1229 чалавек, сказаў на прэс-канферэнцыі ў Менску начальнік аддзела прызыву галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генштаба Мінабароны Алег Халупка.
"На 1 чэрвеня 2008 года на 173 чалавекі, якія падлягалі прызыву і ўхіліліся ад мерапрыемстваў па ім, заведзеныя крымінальныя справы. На разглядзе ў пракуратуры знаходзіцца 226 спраў, у вытворчасці - 137", - сказаў А.Халупка.
Акрамя таго, ён адзначыў, што ў цяперашні час уведзеныя часавыя абмежаванні на выезд для асоб, якія ўхіліліся ад мерапрыемстваў па прызыву.
Падчас кожнага прызыва, гэта значыць раз у паўгады, у беларускае войска забіраюць да 10 тысяч маладых людзей, такім чынам пазбаўляючы іх на паўтары гады магчымасці атрымліваць адукацыю, рабіць кар'еру або проста зарабляць на жыццё.