BE RU EN

Барадзін: Расея і Беларусь змогуць увесці адзіную валюту сёлета

  • 27.06.2008, 13:11

Дзяржсакратар гэтак званай "саюзнай дзяржавы" Расеі і Беларусі Павел Барадзін лічыць, што сёлета ўрады дзвюх краінаў змогуць увесці адзіную валюту.

"Думаю, сёлета мы ўсё ж такі ўвядзем адзіны аплатны сродак на тэрыторыі Расеі і Беларусі", - сказаў Барадзін, які ўдзельнічае ў паседжанні Савета міністраў "саюзнай дзяржавы".

"У плане канчатковага аб'яднання двух дзяржаваў магу сказаць, што ёсць воля кіраўніцтва абодвух бакоў, шмат што залежыць ад прэзідэнтаў", - сказаў Барадзін.

Апошнія навіны