BE RU EN

АБСЭ заклікае беларускія ўлады не прымаць новы Закон аб СМІ

  • 27.06.2008, 17:03

Прадстаўнік АБСЭ ў справах свабоды мас-мэдыяў Міклаш Харасьці заклікаў верхнюю палату "парлямэнту" Беларусі ўстрымацца ад прыняцьця закону, які абмяжоўвае свабоду СМІ.

“На жаль, насуперак спадзяваньням у Беларусі і за яе межамі, законапраект прадугледжвае новыя перашкоды для свабоды СМІ ў Беларусі”, - заяўляе М.Харасьці ў адмысловым прэс-рэлізе.

Прадстаўнік АБСЭ заклікаў «савет рэспублікі» вярнуць законапраект ў «палату прадстаўнікоў» на дапрацоўку. Ён таксама запрапанаваў, каб зьмены ў заканадаўстве аб мэдыях адбываліся з удзелам няўрадавых арганізацыяў і журналісцкай супольнасьці Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

М.Харасцці выказаў шкадаваньне, што амаль ніводная з рэкамэндацыяў АБСЭ не была ўключаная ў зацьверджаны законапраект. Камітэт свабоды мас-мэдыяў АБСЭ падрыхтаваў свой аналіз законапраекту аб СМІ.

Апошнія навіны