Мост на Кальварыйскай у Менску зачынены (схема аб'езду)
- 28.06.2008, 9:16
Аўтобусам, тралейбусам і аўтамабілям давядзецца аб'язджаць гэты ўчастак. Калі верыць гарадскім уладам, пад 1 ліпеня там абяцаюць дабудаваць новую васьміпалосавую дарогу і аднавіць рух.
Ад 27 чэрвеня мост на вул. Кальварыйскай у Менску зачынены з-за рамонтных працаў. Уладальнікам аўтамабіляў, што выпраўляюцца з Фрунзенскага раёна ў цэнтр горада, давядзецца аб'язджаць гэты ўчастак альбо па праспекце Дзяржынскага, альбо па Ціміразева і Арлоўскай, піша "КП в Беларуси".
З-за рамонту змяняюцца і маршруты грамадскага транспарту. Але нязручнасці менчукі будуць цярпець нядоўга. Пад 1 ліпеня гарадскія ўлады абяцаюць дабудаваць новую васьміпалосавую дарогу, якая злучыць вуліцу Кальварыйскую з праспектам Машэрава. Гэты 170-метровы мост стане дублёрам старой дарогі праз чыгуначныя шляхі.