BE RU EN

Лукашэнка: «Мядзведзеў паляцеў, а я на ролікавыя лыжы і пабег па горках...»

  • 28.06.2008, 14:59

Беларускі кіраўнік збіраецца зноў устаць на лыжаролеры 3 ліпеня - у Дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

- Я цяпер бегаю на ролікавых лыжах, трэніруюся. Таму што ў нядзелю ў мяне спартовае свята і давядзецца публічна перад тысячамі людзей бегчы. Мне, мужыку, ужо за 50 гадоў! Я кажу, колькі вы мяне цягаць туды будзеце? Ну як без прэзідэнта! Вось на днях з Мядзведзевым сустракаліся. Мядзведзеў паляцеў, я на ролікавыя лыжы і пабег па горках… - распавёў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю "КП в Беларуси".

Паглядзець на забег Аляксандра Лукашэнкі зможа любы ахвочы. Сёлета гарадскія ўлады паабяцалі даць магчымасць паглядзець свята прыкладна 20 тысячам гледачоў (летась разлічвалі недзе на 17 тысяч месцаў). На прэс-канферэнцыі журналісты ўдакладнілі: ці трэба купляць квіток, каб паглядзець на Лукашэнку?

- Квіткі на найлепшыя месцы, на трыбунах, будуць раздаваць у адміністрацыях раёнаў. Яны дастануцца ветэранам, моладзевым актывістам, членам дэлегацыяў з гарадоў Беларусі. А на астатнія месцы, стаялыя, можа прэтэндаваць любы ахвочы. Доступ мы будзем рэгуляваць паводле запаўняльнасці, - патлумачыў начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Менгарвыканкаму Генадзь Курбека.

Для астатніх зладзяць гукавую трансляцыю на вялікіх экранах на пр. Пераможцаў (іх усталююць адмыслова для свята) і на экране на Кастрычніцкай плошчы.

Апошнія навіны