BE RU EN

Беларусь трапіла ў спіс самых карумпаваных краінаў свету

  • 29.06.2008, 14:20

Беларусь уваходзіць у лік 40 самых карумпаваных краінаў свету, сцвярджае міжнародная арганізацыя "Транспэрэнсі Інтэрнэшнл" у сваім штогадовым дакладзе пад назвай "Карупцыйны барометр".

Карупцыйны індэкс Беларусі склаў 2,1 пункта паводле 10-бальнай шкалы, дзе 10 значыць найлепшы паказчык і выводзіць краіны на вяршыню рэйтынгу, перадае РІА "Новости".

Такі ж рэйтынг даверу - 2,1 пункта - у Азербайджана, Казахстана, Кыргызтана, Таджыкістана, і Туркменістана - 2,0 пункта.

Крыху вышэй рэйтынг у Расеі - 2,3 пункта.

Ну а найкарупцыйнымі краінамі ў свеце названы М'янма, Самалі, Ірак, Гаіці і Узбекістан.

На вяршыні рэйтынгу даверу інвестараў - краіны, дзе хабарніцтва і кумаўство сустракаюцца найрадзей - гэта Данія, Фінляндыя, Нідэрланды, Швейцарыя, Канада і Нарвегія.

Рэйтынг карупцыйнасці вылічваецца на падставе звестак, атрыманых ад 12 незалежных інстытутаў.

Апошнія навіны