BE RU EN

Аб чэргах на мяжы - у інтэрнэце

  • 3.06.2008, 8:34

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі з 1 чэрвеня прыступіў да аператыўнага інфармавання аб чэргах на мяжы.

"З 1 чэрвеня пачаў дзейнічаць сайт www.wap.gpk.gov.by, на якім размешчана інфармацыя пра пункты пропуску, пра чэргі і навіны памежслужбы", - паведаміў "Інтэрфаксу" кіраўнік прэс- службы ДПК Аляксандр Цішчанка. Па ягоных словах, аператыўная інфармацыя - навіны і звесткі аб чэргах - аднаўляецца двойчы на суткі – а восьмай раніцы і а восьмай вечара. "Гэта перыяды пікавых нагрузак", - патлумачыў А.Цішчанка.

Па словах кіраўніка прэс-службы Памежкамітэта, за першы дзень сайт наведала 500 карыстальнікаў.

Апошнія навіны