BE RU EN

Амбасадарам Украіны ў Расеі прызначаны экс-кіраўнік МЗС Канстанцін Грышчанка

  • 3.06.2008, 8:36

Новым украінскім амбасадарам у Маскве прызначаны намеснік сакратара рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Канстанцін Грышчанка.

Пра гэта паведамляе ў аўторак газета "Коммерсант" са спасылкай на крыніцы з МЗС Украіны.

У расейскім замежнапалітычным ведамстве пацвердзілі гэтую інфармацыю, адзначае выданне.

Па звестках крыніцы газеты, Масква ўжо выдала агрэман Грышчанку, які ў 2003-2005 гадах займаў пасаду кіраўніка МЗС Украіны ва ўрадзе Віктара Януковіча.

Пост амбасадара Украіны ў Маскве заставаўся вакантным з 4 красавіка, калі прэзідэнт краіны Віктар Юшчанка вызваліў ад гэтай пасады Алега Дземіна ў сувязі з "дасягненнем ім пенсійнага веку" – 60 гадоў Дземіну стала 1 жніўня 2007 года, нагадвае "Коммерсант".

Апошнія навіны