Чаму БТ «праваліла» трансляцыю матчу Беларусь-Фінляндыя?
- 3.06.2008, 12:08
Трансляцыя прыяцельскага матчу футбольных зборных Фінляндыі і Беларусі 2 чэрвеня пачалася на 29-й хвіліне першага тайма.
Затрымка трансляцыі адбылася з-за тэхнічнай непаладкі - слабога сігналу. Пра гэта паведамілі БелаПАН у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Нагадаем, што ніводны беларускі канал 27 траўня не паказаў матч зборных Нямеччыны і Беларусі, які завяршыўся ўнічыю 2:2. Афіцыйная прычына - задарагія правы на трансляцыю.