BE RU EN

На дарогах Беларусі з'явіўся першы Ferrari

  • 30.06.2008, 8:24

У Беларусі зарэгістраваны першы аўтамабіль маркі Ferrari, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцу ў ДАІ.

27 чэрвеня 2008 года ў беларускім ДАІ быў пастаўлены на ўлік аўтамабіль Ferrari F-430 2008 года выпуску. Кошт такога аўтамабіля пачынаецца ад 173 тысяч даляраў.

З дарагіх аўтамабіляў сёння па дарогах Беларусі ўжо ездзяць два аўтамабілі маркі Maybach, абодва 2003 года выпуску. Яшчэ чатыры жыхары рэспублікі перасоўваюцца на Bentley, адзін з якіх быў выраблены ў 1999 годзе, адзін у 2005, і два ў 2007. Сямём беларусам належаць Maseratti - 1985-2003 гадоў выпуску.

Крыніца ў ДАІ не паведаміла "Інтэрфаксу", каму належыць адзіны ў Беларусі Bugatti. Гэты аўтамабіль са швейцарскімі нумарамі, што з'явіўся на вуліцах Менска - найдаражэйшы з серыйна вырабляных аўта. Рынкавы кошт Bugatti Eb Veyron 16.4 пачынаецца ад мільёна еўра.

Апошнія навіны