BE RU EN

Тэкст апошняга варыянту законапраекта «Аб СМІ»

  • 30.06.2008, 9:41

Тут можна пазнаёміцца з тэкстам законапраекта "Аб СМІ", прынятага "палатай прадстаўнікоў" у другім чытанні і ўхваленага "саветам рэспублікі" "нацыянальнага сходу". Для таго, каб стаць законам, гэтаму дакументу засталося атрымаць подпіс Аляксандра Лукашэнкі.

Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала тэкст законапраекта толькі напярэдадні яго разгляду. Юрысты БАЖ, прааналізаваўшы праект закона аб СМІ, прышлі да высновы, што ў выпадку прыняцця законапраекта ў цяперашняй рэдакцыі па незалежных сродках масавай інфармацыі будзе нанесены непапраўны ўдар, што паставіць іх на мяжу жыцця, а фактычна прывядзе да знішчэння незалежных СМІ ў краіне.

Найбольшы непакой выклікае тое, што ўлады змогуць блакаваць усе Інтэрнэт-СМІ, не зарэгістраваныя ў Беларусі ў якасці сродку масавай інфармацыі.

Паводле праекту Закона аб СМІ, пералік парушэнняў, за якія можна вынесці папярэджанне ў адрас рэдакцыяў, размыты і неабмежаваны, а прыпыніць выданне друкаванага СМІ можна нават за адно папярэджанне. Пры гэтым выносіць папярэджанні выданням зможа не толькі Міністэрства інфармацыі, але і любы суддзя, пракурор ці чыноўнік любога райцэнтра.

Апошнія навіны