Абітурыентаў прымушаюць задарма працаваць на «дажынкавых» будоўлях
- 30.06.2008, 11:34
На вуліцах Оршы апошнім часам можна пабачыць, як зграбныя дзяўчаты без празмернага натхнення носяць тратуарную плітку, цэментавыя бардзюры, мяшаюць раствор.
Як атрымалася высветліць Bulletinonline, гэта будучыя візажысткі і цырульніцы з розных гарадоў Беларусі. Усё падалі дакументы ў мясцовы ліцэй, а адміністрацыя абавязала абітурыентаў па тры гадзіны на дзень задарма працаваць на "дажынкавых" будоўлях.
Загад пра залічэнне ў ліцэй будзе выдадзены толькі ў жніўні залежна ад удзелу ў грамадскіх працах. Пра гэта паведамілі абітурыентам у адміністрацыі ліцэя.
Тым часам, у самім ліцэі адміністрацыя адмаўляе факт супрацьзаконнага прыцягнення непоўнагадовых да дармовых працаў.