BE RU EN

Беларусы заваявалі «золата» чэмпіяната свету па пяціборстве

  • 4.06.2008, 11:45

Мужчынская зборная Беларусі заняла першае месца ў эстафеце на чэмпіянаце свету па сучасным пяціборстве.

"Золата" сусветнага першынства, якое завяршыўся ў сталіцы Вугоршчыны, заваявалі Міхась Пракапенка, Ягор Лапа і Зміцер Мелях. Беларускія спартоўцы набралі ў эстафеце 5728 ачкоў.

"Срэбра" у гэтым відзе спаборніцтваў дасталася зборнай Літвы (5708), "бронза" - у каманды Вугоршчыны (5638), паведамляе ИТАР-ТАСС.

Зборная Расеі ў складзе Валерыя Аўчарова, Максіма Алдачкіна, Сямёна Бурцава набрала 5230 ачкоў і заняла 11-е месца.

Апошнія навіны