Знік чыноўнік, адказны за будаўніцтва «Бабруйск-Арэны»?
- 4.06.2008, 14:45
Падчас адкрыцця “Бабруйск-Арэны” па горадзе чуткі аб знікненні высокапастаўленых чыноўнікў Бабруйскага гарвыканкама.
Як стала вядома "Бабруйск: рэгіянальны партал", у выніку рознага кшталту праверак, звязаных з будаўніцтвам Лядовага палаца і іншых недабудаваных аб'ектаў горада, падаліся ва ўцёкі намеснік старшыні гарвыканкама па архітэктуры і будаўніцтву і адзін з кіраўнікоў аддзела гарвыканкама.
Таксама арыштаваны супрацоўнік аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.