BE RU EN

Апазіцыя «захапіла» ў Менску мост над Свіслаччу (Фота)

  • 5.06.2008, 10:04

Сёння раніцай яшчэ а палове восьмай гадзіны над мастом праз Свіслач недалёка ад плошчы Перамогі луналі шэсць бел-чырвона-белых сцягоў.

Колькі яны там правіселі і яшчэ правісяць, а таксама хто іх вывесіў – пакуль дакладна невядома, піша "Народная воля".

Трэба адзначыць, што з сямі да васьмі раніцы на праспекце Незалежнасці вельмі напружаны рух. Так што бел-чырвона-белым сцягам сёння зранку змаглі парадавацца шмат беларусаў...

Апошнія навіны