Кампанія ў падтрымку Івана Шылы разгарнулася ў Інтэрнэце
- 5.06.2008, 14:06
У «Жывым Журнале» пачалася кампанія ў падтрымку незаконна выключанага з салігорскай школы №4 напярэдадні апошняга іспыту маладафронтаўца Івана Шылы
Людзі актыўна тэлефануюць ў салігорскі гарвыканкам і новаму кіраўніцтву школы і выказваюць сваё абурэнне тым, што адбылося.
Нагадаем, 3 чэрвеня адукацыйны аддзел салігорскага выканкама прыняў незаконнае рашэнне аб выключэнні з салігорскай школы №4 аднаго з лідэраў “Маладога Фронта” Івана Шылы за “актыўную грамадскую дзейнасць”. Прычым, адміністрацыя школы выступала супраць такога рашэння.
Дырэктар школы Вольга Сянькова ў знак пратэсту звольнілася са школы, а намесніка па выхаваўчай працы Алену Семчанкову звольнілі за “дрэнную працу”, пасля чаго астатнія настаўнікі аднагалосна прагаласавалі за выключэнне Івана Шылы.
Варта дадаць, што адбылося гэта напярэдадні апошняга іспыту па ангельскай мове, які малады чалавек павінны быў здаваць сёння. Каб не дапусціць моладзевага актывіста да іспыту, у школе выставілі ахову з міліцыянтаў.