BE RU EN

Перасоўвацца па Менску ўсё складаней

  • 9.06.2008, 8:44

У сувязі з рамонтнымі працамі - асфальтаваннем падарожнай часткі - часова змяняюцца маршруты руху па праспекце Пушкіна ў Менску. Нагадаем таксама, што з сённяшняга дня ў сувязі з рэканструкцыяй зачынена станцыя метро "Кастрычніцкая".

Як паведамілі БелаПАН у дзяржаўнай установе "Сталічны транспарт і сувязь", маршруты грамадскага транспарта змяняюцца на ўчастку ад вуліцы Харкаўская да вуліцы Адоеўскага 9 чэрвеня з 9.00 да сканчэння працаў.

Рух тралейбусаў №№ 10, 18, 38, 39 з боку праспекта Дзяржынскага зарганізуецца па вуліцах Гурскага, Панамарэнка, Бельскага, Адоеўскага, праспекту Пушкіна і далей па маршрутах, у кірунку праспекта Дзяржынскага - без зменаў.

Рух аўтобусаў №№ 28, 49, 101, 107, 124 будзе зарганізаваны адпаведна з усталяванымі дарожнымі знакамі.

Апошнія навіны