Лужкова абвесцяць персонай нон-грата і ў Грузіі?
- 9.06.2008, 9:24
Мэр Масквы Юры Лужкоў, пасля Украіны, можа быць абвешчаны персонай нон-грата і ў Грузіі.
Чалец парламента гэтай краіны Ніка Руруа лічыць, што Лужкоў метадычна і сістэматычна робіць абсалютна варожыя заявы адносна тэрытарыяльнай цэласці Грузіі.
"Лужкоў і ўсе яго паплечнікі павінны ведаць, што на ўсё гэта Грузія адэкватна адрэагуе",- адзначыў Руруа.
"Усё будзе нашмат прасцей, калі Грузія прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі",- заявіў мэр Масквы ў мінулую нядзелю ў часе эканамічнага форуму ў Санкт-Пецярбургу. Вядомы сваім сяброўствам з сепаратыстамі, Лужкоў заклікае Тбілісі да прыняцця падобнага рашэння і адзначае, што незалежнасць Сухумі і Цхінвалі непазбежная.