BE RU EN

На тысячы пад'ездаў - заклікі вызваліць палітвязняў

  • 9.06.2008, 9:29

Салігорскія актывісты зладзілі маштабную акцыю. У адзін вечар на ўсіх пад'ездах некалькіх мікрараёнаў з'явіліся налепкі "Свабоду Казуліну".

У акцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі АГП, жанчыны з закрытай цяпер партыі "Надзея", актыўныя прыхільнікі дэмакратычных зменаў, піша Bulletinonline.

- Мы ўвесь час то там, то тут развешвалі заклікі за вызваленне Аляксандра Казуліна і іншых палітвязняў, - распавядае мясцовы актывіст Яўген Бань. - І маштабную акцыю падобную гэтай ужо ладзілі. Збольшага, людзі спагадліва ставяцца, калі бачаць, як мы расклейваем. Некаторыя нават выклікаліся дапамагчы.

Апошнія навіны