Нацыянальны сцяг як прыкмета нашага жыцця (Фота)
- 9.06.2008, 10:22
Бел-чырвона-белыя нацыянальныя сцягі працягваюць паўсюдна з'яўляцца ў Менску.
На гэты раз актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” замацавалі нацыянальны сцяг насупраць Адміністрацыі Кастрычніцкага раёну горада, што на вуліцы Чкалава, паведамляе сайт jeans-by.com.
Гэта адбылося ў нядзелю ў 11 гадзін раніцы. Сцяг лунаў над дахам амаль цэлы дзень, бо патрапіць туды супрацоўнікам камунальных службаў і міліцыі было складана.

