BE RU EN

Супраца з Азербайджанам не складаецца?

  • 9.06.2008, 11:25

Афіцыйны візіт міністра замежных справаў Азербайджана ў Беларусь адкладзены на няпэўны тэрмін.

Па інфармацыі амбасады, "афіцыйны візіт міністра замежных справаў Азербайджанскай рэспублікі Эльмара Мамедзьярава ў Беларусь адкладаецца на пазнейшы час з узаемнай дамовы бакоў", паведамляе "Інтэрфакс".

Як раней паведамляў "Інтэрфакс", кіраўнік МЗС Азербайджана Эльмар Мамедзьяраў планаваў наведаць Менск з афіцыйным візітам 10-11 чэрвеня, у часе якога меліся абмеркавацца праекты ў абсягу прамысловай кааперацыі, энергетыкі і замежнапалітычнай супрацы.

Апошнія навіны