Зноў даражэюць мяса і бензін
- 9.06.2008, 11:34
Закупныя кошты на ялавічыну ў Беларусі павялічаны ў сярэднім на 10%. Прыблізна на столькі ж неўзабаве падаражэе паліва.
Як паведамілі "Інтэрфаксу" у міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчу, "пастановай урада N812, закупныя кошты на ялавічыну, рэалізаваную ў кошт рэспубліканскіх дзяржаўных патрэбаў, у залежнасці ад якасці здаванага быдла падвышаны ў сярэднім на 10%".
Так, кошты на маладняк буйнога рагатага быдла вагай да 350 кг і больш за 550 кг без ПДВ складуць Br3002 тыс. за 1 т, на маладняк ад 350 кг да 390 кг - Br3430 тыс. за 1 т, ад 400 кг да 550 кг - Br3714 тыс. за 1 т.
Па звестках Мінсельгасхарчу, па выніках 2007 года рэнтабельнасць вытворчасці ялавічыны склала мінус 35%. Пры гэтым цяперашняе падвышэнне закупных коштаў на ялавічыну - другое ў гэтым годзе. Папярэдняе падвышэнне адбылося ў канцы лютага.
Тым часам, Белнафтахім прапануе падвысіць кошт бензіну на ўнутраным рынку на 5% і дызпаліва - на 15%.
"Белнафтахім прапаноўвае падвысіць кошты на нафтапрадукты на ўнутраным рынку. У прыватнасці, прапануецца ўзняць кошт бензіну недзе на 5%, дызпаліва - на 15%", кажа намеснік міністра эканомікі Беларусі Уладзімір Адашкевіч. Па ягоных словах, "прыняцце гэтага рашэння магчыма ўжо на гэтым тыдні".
У снежні 2007 года кошты на нафтапрадукты былі падвышаны ў сярэднім на 4,7%. Усяго ў 2007 годзе кошты на нафтапрадукты падвышаліся 4 разы. Гадавы рост коштаў склаў 19,4%.
Нагадаем, у сярэдзіне траўня ўчорашнім днём было прынята рашэнне аб павелічэнні кошту энергіі з 1 траўня на 25%. Падаражэлі тады і іншыя камунальныя паслугі.