BE RU EN

У Пінску хочуць знесці школу, у якой выкладаў Якуб Колас

  • 9.06.2008, 12:42

Больш за 5 гадоў двухпавярховы будынак стаіць у цэнтры Пінска з разбітымі шыбамі.

Раней тут у розныя часы месціліся ПТВ і псіхдыспансэр. А яшчэ раней тут знаходзілася школа, у якой выкладаў Якуб Колас, паведамляе «Еўрарадыё».

За савецкім часам на сцяне пабудовы была нават мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніка. Гарадскія ўлады не здолелі даць рады аварыйнай пабудове і прадалі яе прыватнікам.

Новы ўласнік планаваў зрабіць там забаўляльны цэнтр з боўлінгам, кафэ і барам. Аднак высветлілася, што ў гэтым месцы грунтовыя воды падыходзяць надта блізка да паверхні зямлі. Таму нельга ў падвальным памяшканні зрабіць боўлінг. Да канца года ўладальнік прыме рашэнне, ці рэстаўраваць будынак, ці знесці яго і будаваць новы.

Апошнія навіны