Затрымалі за нацыянальную сымболіку – судзяць за «збіццё міліцыянта»
- 9.06.2008, 13:45
У Лагойску сёння мае распачацца суд над моладзевым актывістам, якога затрымалі за выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі на Бітлз-Фэсьце.
9 чэрвеня а 15 гадзіне ў судзе Лагойску пачынаецца суд над Віталем Ізотавым. Хлопцу таксама пагражае крымінальная адказнасьць - ягоная справа перададзеная ў пракуратуру па абвіначаньні ў зьбіцьці міліцыянта. Іншых падрабязнасцяў пакуль не паведамляецца.