Францыя становіцца старшынёй Еўразвяза (Відэа)
- 1.07.2008, 8:55
Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі сёння прымае эстафету старшынства ў Радзе Еўрапейскага Звяза. Ён заменіць на гэтым пасту прэм'ер-міністра Славеніі Янэза Яншу.
Прэзідэнцтва ў Радзе Еўразвяза ажыццяўляецца дзяржавамі-сябрамі ЕЗ у парадку, аднагалосна вызначаным Радай, звычайна ратацыя адбываецца па прынцыпе вялікая — малая дзяржава, заснавальнік — новы сябра і г. д. Ратацыя адбываецца раз у шэсць месяцаў.
Падчас свайго старшынства Францыя мае намер засяродзіць увагу на чатырох прыярытэтах: абароне навакольнага асяроддзя, іміграцыі, абароне, сельскай гаспадарцы.
Па словах прэзідэнта краіны Нікаля Сарказі, галоўнай мэтай Францыі стане вывад Еўразвяза з інстытуцыйнага крызісу, пасля таго, як жыхары Ірландыі на рэферэндуме адмовіліся прыняць Лісабонскую дамову.
http://www.ntv.ru/news/videoRub.swf?link=http://news.ntv.ru/v135185/&num=1
Ён таксама заявіў, што будзе імкнуцца надаваць больш увагі праблемам, якія турбуюць еўрапейскіх выбаршчыкаў.
"Еўропа турбуецца і, што яшчэ горш, патроху нашыя грамадзяне пачынаюць задавацца пытаннем, ці не апынецца ў канчатковым выпадку так, што дзяржаўныя ўлады будуць абараняць іх інтэрасы эфектыўней, чым еўрапейскія", - сказаў французскі прэзідэнт.