BE RU EN

БТ узнагароджвае жыллём «асоба адданых» супрацоўнікаў

  • 1.07.2008, 9:18

БТ клапоціцца аб паляпшэнні жыллёвых умоваў сваіх супрацоўнікаў. Як паведамляе БелТА, у дамах, здадзеных у эксплуатацыю ў мінулым годзе, ЖСК №700 "Дружба", №666 "Журналист" і таварыствам уласнікаў "Успех" для працаўнікоў было пабудавана 247 кватэр.

Акрамя таго, ЖСК №695 "Солнечная-Козыревская" і ЖСК №738 "Каменная Горка" у цяперашні час вядуць будаўніцтва яшчэ 44 кватэр - 35 і 9 кватэр адпаведна.

Будаўніцтва жылля вядзецца ў рамках рэалізацыі, у тым ліку, указаў Лукашэнкі. Паведамляецца, што падобная практыка будзе працягнутая і надалей.

Апошнія навіны