BE RU EN

Арыштаванага маладафронтаўца зноў судзілі

  • 1.07.2008, 9:25

У панядзелак актывіста Баранавіцкай філіі “Маладога Фронту” Арцёма Ластавецкага, які адбывае 7-сутачны арышт за распаўсюд партрэтаў палітвязьня Андрэя Кіма, зь ізалятара адвезьлі на другі судовы працэс.

Суд прысудзіў маладафронтаўца да штрафу ў 40 базавых велічынь, таксама юнак мусіць кампенсаваць шкоду, нанесеную дамам і дзяржаўным установам. Пасьля суду Арцёма Ластавецкага зноў вярнулі ў ізалятар, бо выйсьці на волю ён павінен першага ліпеня, паведамляе прэс-служба МФ.

Нагадаем, раней на Арцёма Ластавецкага быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 10.9 – “наўмыснае нанясеньне шкоды ў невялікіх памерах”, які прадугледжвае штраф да 50 базавых велічынь.

Перад гэтым Арцёма Ластавецкага затрымалі ў Баранавічах падчас нанясеньня палітычных графіці (у той дзень у горадзе зьявілася больш за 200 надпісаў). Першапачаткова маладафронтаўцу пагражалі крымінальнай справай, але пракурорская праверка вырашыла, што нанесеная шкода не адпавядае такому пакараньню.

Апошнія навіны