Беларуска Кацярына Ганага стала другой віцэ-місіс свету-2008
- 1.07.2008, 10:41
Беларуска Кацярына Ганага стала другой віцэ-місіс свету-2008 на міжнародным конкурсе прыгажосці, які завяршыўся ў Калінінградзе. Галоўны тытул заваявала прадстаўніца Ўкраіны Наталля Шмаранкова.
Карону галоўнай замужняй прыгажуні планеты аспрэчвала 31 канкурсантка, прычым Расея выставіла двух удзельніц. У выніку журы палічыла, што галоўнаму крытэру змагання - сцвярджэнню ідэалаў дабра і сямейных каштоўнасцяў - больш усяго адказвае ўкраінка, заслужаная артыстка краіны, якая выступала пад псеўданімам Камалія.
Першай віцэ-місіс названая прадстаўніца Сінгапура Колін Франсіска-Мэйсан, другой - беларуская мадэль Кацярына Ганага, якая жыве ў ЗША. Яна, дарэчы, уручыла самы арыгінальны падарунак губернатару Калінінградскай вобласці Георгію Боосу (гэта зрабілі практычна ўсе канкурсанткі падчас сустрэчы з кіраўніком рэгіёна). Георгій Боос увёз з сабой белага кацянятку, якога прадстаўніца Беларусі знайшла па аб'яве: "Аддам у добрыя рукі".