Свята Маці Божай Будслаўскай пройдзе 1-2 ліпеня
- 1.07.2008, 10:47
1—2 ліпеня ў вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна пройдзе свята Маці Божай Будслаўскай Паломнікі, якія дабраліся да вёскі, у ноч з 1 на 2 ліпеня ўпершыню пачуюць новую малітву.
Аб гэтым паведаміў кусташ Нацыянальнага санктуарыя Божай Маці ў Будславе айцец Віктар Бурлака.
Малітва "Пад пакроў" была знойдзеная ў кнізе Эліўтары Зелянкевіча — першай кнізе пра Будслаў, напісанай у другой палове XVIII стагоддзя. "У гэтай малітве чалавек давярае сябе пакрову Багародзіцы Дзевы Марыі, — сказаў айцец Віктар. — У цяперашні час святары адаптуюць тэкст малітвы да сучаснай мовы".
У 2007 годзе, у паломніцтве да цудатворнай іконы Маці Божай Будслаўскай прынялі ўдзел каля 30 тыс. беларускіх каталікоў, а таксама паломнікі з Польшчы, Літвы, Ўкраіны і Расеі.