BE RU EN

Беларускія «палатачнікі» убачылі пагрозу ў НАТА

  • 1.07.2008, 13:05

НАТА пагражае «саюзнай дзяржаве» размяшчаючы ваенныя базы на сумежных тэрыторыях пад эгідай барацьбы з тэрарызмам, заявіў старшыня камісіі «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Мікалай Чаргінец падчас відэамаста Брусэль-Менск-Масква.

"Ні Расея, ні Беларусь не лічаць ні адну дзяржаву ў свеце верагодным супраціўнікам, ЗША і Еўразвяз разглядаюцца «саюзнай дзяржавай» толькі, як партнёры", -- сказаў Мікалай Чаргінец.

"У цяперашні час мы назіраем перакройванне мапы свету, якая ідзе насуперак з ўсімі міжнароднымі дамовамі, у тым ліку і Тэгеранскай, заключанай пасля Другой сусветнай вайны.

Больш усяго нас турбуе непрадказальнасць дзеянняў асобных дзяржаваў. Так, напрыклад, ЗША пайшлі проста на падман сусветнай грамадскасці, развязаўшы спачатку вайну ў Югаславіі, а затым у Іраку", - нагадаў «парламентарый».

Па ягоных словах, НАТА таксама пайшло на прамы падман, абяцаўшы пасля вываду савецкіх войскаў з Германіі, што "ні на дзюйм не прасунецца на Ўсход". "А цяпер мы бачым, што НАТА больш чым на тысячу кіламетраў прасунулася ў бок «саюзнай дзяржавы»", - працягнуў М.Чаргінец.

Як адзначыў «дэпутат», "нягледзячы на ўсе запэўненні, НАТА рыхтуе поўнамаштабны плацдарм для размяшчэння наступальнай зброі". "НАТА пагражае «саюзнай дзяржаве» размяшчаючы ваенныя базы на сумежных тэрыторыях пад эгідай барацьбы з тэрарызмам", - канстатаваў М.Чаргінец.

Апошнія навіны