BE RU EN

У Жодзіна канфіскаваныя ўлёткі з інфармацыяй аб Еўрапейскім Звязе

  • 1.07.2008, 13:16

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Раіса Купрушына была затрыманая ў Жодзіна міліцыяй падчас збору подпісаў за ўступленне Беларусі ў Еўрапейскі Звяз.

У адносінах актывісткі быў складзены пратакол за распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў. Улёткі, што ўтрымлівалі інфармацыю аб Еўрапейскім Звязе, канфіскаваныя. Праз дзве гадзіны Раіса Купрушына была вызваленая.

Апошнія навіны